Амерыканскія кангрэсмены прыбылі на Тайвань на фоне напружанасці з Кітаем

14 жніўня на Тайвань з двухдзённым візітам прыбыла дэлегацыя заканадаўцаў ЗША. Чакаецца, што кангрэсмены сустрэнуцца з прэзідэнтам Цай Ін Ўэнь. Сустрэча адбываецца на фоне працяглай ваеннай напружанасці з Кітаем, піша Reuters.

Амбасада ЗША ў Тайбэі агучыла, што на Тавань прыбыла дэлегацыя кангрэсменаў ЗША, якую ўзначальвае сенатар Эд Маркі. Палітыка ЗША суправаджаюць яшчэ чатыры заканадаўцы ў межах больш шырокага візіту ў Інда-Ціхаакіянскі рэгіён. Прадстаўнікі ЗША прыбылі на Тайвань з двухдзённым візітам, падчас якога сустрэнуцца і з прэзідэнтам Цай Ін Ўэнь.

«Асабліва ў той час, калі Кітай узмацняе напружанасць у Тайваньскім праліве і ў рэгіёне з дапамогай ваенных вучэнняў, Маркі, які ўзначальвае дэлегацыю, што наведвае Тайвань, яшчэ раз дэманструе цвёрдае падтрыманне Тайваню з боку Кангрэса ЗША», – гаворыцца ў заяве.

Візіт амерыканскай дэлегацыі адбываецца на фоне вайсковых вучэнняў Кітаю вакол Тайваня. Міністэрства абароны заявіла ў нядзелю, што выявіла 22 кітайскія самалёты і шэсць ваенна-марскіх караблёў у Тайваньскім праліве і вакол яго.

Вечарам 2 жніўня ў Тайвань  прыляцела спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу Злучаных Штатаў Нэнсі Пэлоўсі. Кітай быў вельмі супраць, пагражаў «наступствамі». Некаторыя нават баяліся, што Кітай выканае пагрозу і саб’е самалёт з Пэлоўсі.

Аналітыка

Чаму Тайвань стаў «парахавой бочкай» праз візіт Пэлоўсі і чым гэта можа скончыцца

2022.08.03 15:39

Алена Аляксандрава belsat.eu


#Беларусь