На менскі праспект Незалежнасці вяртаюць тралейбусы

Тралейбусы будуць хадзіць ад вакзалу да плошчы Якуба Коласа, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

 

З 1 чэрвеня маршрут тралейбуса №22 (Карастаянавай – Якуба Коласа) ад плошчы Якуба Коласа пойдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай праз вакзал, вуліцах Свярдлова, Маякоўскага, Ігуменскім тракце, вуліцы Янкі Лучыны і Прушынскіх да дыспетчарскай станцыі «Лошыца-2».

Праз гэтае падаўжэнне маршруту тралейбуса адмяняюцца два аўтобусныя маршруты №38 «Бабруйская – Карастаянавай» №123 «Лошыца–2 – Плошча Незалежнасці».

 

МГМ, belsat.eu


#Беларусь