Польшча працуе над канцэпцыяй, якая дазволіць адмаўляць расейцам у атрыманні візы

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Пётр Ваўжык заявіў, што цяпер Варшава займаецца распрацаванне канцэпцыі, якая дазволіць адмаўляць грамадзянам Расеі ў атрыманні візы. Працы над гэтым праектам завершацца ў бліжэйшыя тыдні, піша ПАП.

Польская нацыянальная віза. Фота: Белсат

Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык заявіў, што Варшава выступае за пашырэнне санкцыяў ЕЗ супраць Расеі. Дыпламат дадаў, што, праўда, не ўсе краіны Еўразвязу згодныя на абмежаванне выдавання візаў грамадзянам РФ. У сувязі з гэтым, паводле віцэ-міністра, польская дыпламатыя вядзе перамовы на гэтую тэму з некаторымі краінамі ЕЗ. Пры гэтым Літва, Латвія і Эстонія, Чэхія і Славакія таксама маюць падобны, як і ў Польшчы, погляд на гэтыя пытанні.

Польшча ўжо некалькі месяцаў не выдае турыстычныя візы грамадзянам РФ. Таксама прыпыніць выдаванне візаў для расейцаў і беларусаў вырашыла Чэхія. Раней пра абмежаванне на ўезд у краіну грамадзянаў РФ заявіў урад Эстоніі. Пра магчымую адмену выдавання турыстычных візаў заяўляе Фінляндыя.

Міністр замежных справаў Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Еўразвязе, Ян Ліпаўскі мае намер абмеркаваць поўнае прыпыненне выдачы візаў для грамадзянаў Расеі. Паседжанне міністраў замежных справаў краінаў ЕЗ адбудзецца ў канцы жніўня.

Hавiны

Прэзідэнт Латвіі заклікаў перагледзець выдадзеныя краінай ВНЖ ды візы і ануляваць іх прыхільнікам вайны

2022.08.14 11:17

Алена Аляксандрава belsat.eu


#Беларусь