Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі распавёў, чаму яго не пусцілі ва Украіну

Прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валерыя Кавалеўскага не пусцілі ва Украіну. Палітык распавёў падрабязнасці інцыдэнту, піша zerkalo.

Валерый Кавалеўскі. Фота: Telegram / CabinetST

Сябра Пераходнага кабінету па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі распавёў, што 1 жніўня на польска-ўкраінскай мяжы яму адмовілі ва ўездзе ва Украіну. Сам прадстаўнік дэмсіл кажа, што з пачатку вайны ва Украіне ён наведаў гэтую краіну не менш за восем разоў. Але не заўсёды візіты былі паспяховымі.

«Бывала, што нас здымалі з цягніка, мы чакалі раніцы, калі прачнецца Кіеў, СБУ дасць дабро на праезд. Але ўсё дазвалялася і мы заязджалі ва Украіну. Аднойчы была сітуацыя, калі мяне не пусцілі ва Украіну і адправілі назад у Польшчу. Тады я зрабіў другую спробу на наступны дзень, і нармальна праехаў. Прычым была тая ж самая змена, такі ж пакет дакументаў, як і заўсёды», – распавядае Валерый Кавалеўскі.

Пры гэтым Валер Кавалеўскі перакананы, што ў складанасцях з перасячэннем мяжы вінаватыя не ўлады ў Кіеве, а палітыка Лукашэнкі, які ўцягнуў Беларусь у вайну.

«Важна разумець, што для Украіны цяпер усе грамадзяне Беларусі зʼяўляюцца прадстаўнікамі краіны-агрэсара. З нас асаблівы попыт. На нас глядзяць іначай і вельмі старанна правяраюць носьбітаў беларускіх пашпартоў. Менавіта таму ва ўсіх беларусаў узнікаюць такія праблемы, незалежна ад таго, гэта прыватныя асобы ці афіцыйныя прадстаўнікі. Так што справа не ў тым, што вылучылі з натоўпу менавіта мяне і адмовіліся ўпусціць. Тое, што такое адбылося з прадстаўніком Офіса Святланы Ціханоўскай, надае гэтаму пэўную афарбоўку, але ўсё ж я б не спяшаўся рабіць нейкія маштабныя высновы, паколькі рэальная прычына адмовы не зразумелая», – распавёў палітык.

Hавiны

Чаму Пераходны кабінет не выбіралі і ці гатовы ён да «акна магчымасцяў»? Што казаў Шчыгельскі

2022.08.14 13:12

Алена Аляксандрава belsat.eu


#Беларусь