Намесніца міністра абароны Украіны паведаміла пра эвакуацыю вайскоўцаў з «Азоўсталі»

Ганна Маляр, намесніца міністра абароны Украіны, паведаміла пра эвакуацыю 264 вайскоўцаў з тэрыторыі «Азоўсталі».

53 з іх цяжка параненыя, іх завезлі ў шпіталь у Новаазоўску (месціцца на тэрыторыі самаабвешчанай ДНР) для аказання медычнай дапамогі.

Яшчэ 211 абаронцаў «Азоўсталі» былі дастаўленыя ў Аленаўку, што таксама месціцца на тэрыторыі так званай ДНР.

Вайскоўцаў збіраюцца вярнуць ва Украіну паводле працэдуры абмену.

Hавiны

«Яны знаходзяцца ў пекле». Што трэба ведаць пра абарону «Азоўсталі»

2022.05.16 23:22

МГМ, belsat.eu


#Беларусь